Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2026

“Мова для ўсіх. Птушкі Беларусі”- 21 лютага святкуем Дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Аддзел экалогіі з задавальненнем далучыўся да гэтага дня.  І тады “Юные любители природы» сталі “Юнымі АМАТАРАМІ прыроды” хоць на час аднаго занятка. Людміла Іванаўна Карповіч са сваімі выхаванцамі правяла напярэдадні свята інтэрактыўную гульню “Мова для ўсіх. Птушкі Беларусі”. Матэрыялам для гульні сталі не толькі навуковыя веды з праграмы, але і творы беларускай літаратуры, шматлікія фальклорныя жанры, якімі Людміла Іванаўна ўзбагаціла мерапремства. Таму акрамя задавальнення ад гульні, якая сама па сабе вясёлая і актыўная, вучні яшчэ атрымалі ўяўленні пра мілагучнасць і багацце родных слоў, загадак, прыказак, прымавак, пашырылі веды пра назвы пернатых па-беларуску, пра птушыныя “размовы” і “прафесіі”. Па выніку гульні многія вучні ўпэўніліся, што беларусы называлі птушак не проста так, а адлюстроўвалі іх пэўныя асаблівасці. Кнігаўка – значыць чытае кнігі? Пугач што робіць? А калі раптам прыляць раплюк? Для нашых юных аматараў гэта ўжо не пытанні! Далучайцеся да вывучэння роднай мовы і роднай прыроды! Любіце сваё!